Суд зняў абвінавачанні з гродзенскага палітвязня-музыкі
 
  Суд Ленінскга раёна Гродна зняў абвінавачанні з палітвязня Юрыя Грыгера, паведамляе ТГ-канал Grodno_grab.
59-гадовы Грыгер — музыка гуртоў "Контур" і Hard Blues Shot, а таксама ўладальнік крамы "Шоўтайм". Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Нагодай стаў пост у Фэйсбуку, напісаны ў 2020 годзе.
Суддзя Руслан Гурын зняў з мужчыны ўсе абвінавачанні і вызваліў з-пад варты ў зале суда.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
