Суд адхіліў апеляцыю і пакінуў Алену Леўчанка пад арыштам

Суд адхіліў апеляцыю і пакінуў Алену Леўчанка пад арыштам

13 кастрычніка Мінскі гарадскі суд адхіліў апеляцыю на адміністратыўную справу баскетбалісткі Алены Леўчанка. На волю спартоўка павінна выйсці 15 кастрычніка. 

Як піша TUT.by, адвакат баскетбалісткі адзначыў, што па фатаграфіях, паказаных у судзе, немагчыма вызначыць, ці сапраўды Леўчанка прымала ўдзел у акцыі. Ён звярнуў увагу на няправільна паказаны час затрымання, адмову суддзі дапытаць сведку і тое, што абаронцу не адразу дапусцілі да Леўчанка. Тым не менш суд не задаволіў апеляцыю.

На разгляд апеляцыі прыйшоў шэраг вядомых спартоўцаў, у тым ліку Ягор Мешчаракоў, Іван Ганін, Канстанцін Якаўлеў, Сцяпан Папоў

Алену Леўчанка затрымалі 30 верасня, калі яна збіралася вылецець за мяжу на планавае лячэнне. Спартоўку арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Леўчанка — адна з 830 спартоўцаў, якія падпісаліся пад зваротам супраць фальсіфікацыяў на выбарах і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.