Стыліста Ігара Кароліка затрымалі за відэа ў падтрымку Украіны
Ігар Каролік / t.me/viasna96
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі стыліста Ігара Кароліка. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", нагодай стала відэа ў падтрымку Украіны.
Сілавікі знялі з Каролікам відэаролік, у якім ён просіць прабачэння ў "братоў-славянаў" і кажа, што "падтрымліваў фашысцкую ідэаогію".
Свой відэаролік сілавікі апублікавалі на старонцы Кароліка ў TikTok.