Стратэгія: што дэмсілы могуць прапанаваць беларусам на наступныя 5 год — эфір

Аляксандр Дабравольскі / Euroradio
Напярэдадані 5-й гадавіны электаральнай кампаніі 2020 года, вынікам якой сталі найбуйнешыя ў навейшай гісторыі Беларусі пратэсты супраць дзеючай улады, усё часцей чуваць пытанні наконт наяўнасці (альбо адсутнасці) у лідараў дэмакратычнай супольнасці стратэгіі хаця б на наступныя 5 гадоў. І размова не толькі пра тое, якім чынам Ціханоўскай варта было б аднавіць ці падцвердзіць сваю легітымнасць, але і пра тое, што сённяшняя тытульная апазіцыя і не ў стане нешта рэальнае прапанаваць грамадству.
Ці ёсць у палітычнага крыла Офіса і дэмсіл увогуле бачанне стратэгіі на наступныя 5 гадоў і што рабіць з працягненнем легітымнасці Ціханоўскай? Як даўно палітычныя неафіты 2020 года нараджэння ператварыліся ў “старую апазіцыю” і чым гэта нам усім пагражае? Як на структуры дэмсіл уплываюць агентурныя і грашовыя скандалы і ці апраўданыя абвінавачанні дэмсіл у псеўдаапазіцыйнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.