Столтэнберг: NATO не будзе закрываць неба над Украінай
NATO не будзе закрываць неба над Украінай. Пра гэта на брыфінгу 4 сакавіка заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Пытанне беспалётнай зоны над Украінай абмяркоўвалася сёння на сустрэчы міністраў замежных справаў краін NATO. "У альянсе лічаць, што самалёты і войскі NATO не павінны знаходзіцца ва Украіне. Мы працягваем падтрымку Украіны. NATO не будзе ўдзельнічаць у ваенным канфлікце праз прадастаўленне наземных войскаў або закрыццё неба. Такія крокі могуць прывесці да далейшай эскалацыі", — заявіў Столтэнберг.
Аднак краіны альянсу падтрымаюць Украіну іншымі спосабамі, у тым лікам пастаўкамі зброі.
Разам з тым Столтэнберг папярэдзіў, што Расія рыхтуецца перакінуць ва Украіну больш цяжкае ўзбраенне. Па яго словах, "наступныя дні, верагодна, будуць яшчэ горш для Украіны".