Стала вядомая прычына падзення вежавага крана ў Мінску (фота)
Стала вядомая прычына падзення вежавага крана ў Мінску. Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня ў раёне Аэрадромнай вуліцы. Як інфармуюць ратавальнікі, кран упаў на тэрыторыю будаўніцтва шматкватэрнага дома. Ім быў закрануты іншы вежавы кран. У выніку падзення з 44-метровай вышыні пацярпеў 31-гадовы машыніст крана. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі.
Як стала вядома Еўрарадыё, паводле папярэдняй інфармацыі, разбурыўся вузел мацавання асноўнай секцыі вежы да падмурка.
Фота: 112.by