Стала вядома, калі ў Беларусі падаражэюць аўтамабілі — ўказ Лукашэнкі

Дакумент мусіць быць апублікаваны днямі. Указ Аляксандра Лукашэнкі пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 сакавіка, інфармуе "Ежедневник", які спасылаецца на свае крыніцы.



Некаторыя аўтамабілі хутка падаражэюць, альбо зусім перастануць прадавацца, адзначае выданне. Паводле экспертаў, кошты на легкавікі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, падымуцца на 555 тысяч рублёў — для новых аўтамабіляў, на 830 тысяч — для патрыманых. Стаўкі ўтылізацыйнага збору на патрыманыя аўтамабілі, якія ўвозяцца юрыдычнымі асобамі-прадаўцамі транспартных сродкаў, могуць прывесці да спынення гэтага бізнэсу.

Чакаецца, што стаўкі на новыя аўтамабілі, якія ўвозяцца юрасобамі з-за межаў Мытнага саюза (за выключэннем тых, што выпускаюць у іншых краінах СНД) будуць кампенсаваныя зніжэннем мытнай пошліны.



Істотнае падаражэнне (да 10%) чакае іншамаркі, якія ўвозяцца з краін, што падпісалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў СНД за выключэннем удзельнікаў Мытнага саюза.