Стала вядома, калі і дзе ўкраінскіх вайскоўцаў пачнуць навучаць працы з Patriot
Мяркуецца, што Patriot істотна ўмацуе ўкраінскую супрацьпаветраную абарону / army.mil
Стала вядома, калі і дзе ўкраінскіх вайскоўцаў пачнуць навучаць працы з амерыканскім зенітным ракетным комплексам Patriot. Як паведамляе CNN са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў, навучанне пройдзе ў адным з чатырох асноўных вучэбных цэнтраў арміі ЗША — ў Форт-Сіле ў Аклахоме. Яно пачнецца ўжо на наступным тыдні. Мяркуецца, што ўкраінцы будуць навучацца некалькі месяцаў.
Мінабароны ЗША пазней пацвердзіла, што неўзабаве пачнецца навучанне на палігоне ў Аклахоме 90-100 украінскіх вайскоўцаў.
Пра тое, што ЗША плануюць пастаўляць Украіне Patriot, стала вядома ў снежні 2022-га. Тады ж Германія заявіла, што таксама паставіць згаданы ракетны комплекс. Мяркуецца, што Patriot істотна ўмацуе ўкраінскую супрацьпаветраную абарону. Яго паставак Кіеў дамагаўся ад Захаду працяглы час.