Стаць першым: ці магчыма гэта ў выпадку стэндап-канцэрта — эфір

Міхась Ільін

Міхась Ільін

Здымкі першага беларускамоўнага стэндап-канцэрта пройдуць у Варшаве. Яго зладзіць комік (і па сумяшчальнасці журналіст Еўрарадыё) Міхась Ільін. Мерапрыемства нашага калегі пройдзе 10 траўня. І ў вас ёсць магчымасць далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі! Бо гэта не проста камедыйнае шоу. Гэта першы беларускамоўны стэндап-канцэрт, які трапіць у інтэрнэт.

Чаму было прынятае рашэнне запісаць канцэрт і ці сапраўды гэта будзе першы беларускамоўны стэндап-канцэрт, які трапіць у інтэрнэт? Якія цікавсткі і сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў імпрэзі і ці будуць адмысловыя госці? Што з сябе ўяўляе беларускамоўны стэндап і ў чым адрозненні стэндапа за мяжой і ўнутры Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стэндап-комікам Міхасём Ільіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.