Спявачка Sia апублікавала відэа, на якім пара танцуе ў Мінску на снезе
Танцы на снезе / Скрыншот з відэа
Аўстралійская спявачка Sia апублікавала відэа, на якім пара танцуе на снезе на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Ролік у TikTok набраў 3 мільёны праглядаў і больш за 500 тысяч лайкаў. На відэа накладзены трэк спявачкі.
Арыгінал відэа ў TikTok яшчэ зімой апублікаваў беларус. У гэтага роліка — каля 10 мільёнаў праглядаў.