Справу аб продажы беларусам неіснуючых алмазаў на $700 тысяч перададуць у суд

Справу аб продажы беларусам неіснуючых алмазаў на $700 тысяч перададуць у суд

Справу аб продажу беларусам неіснуючых алмазаў з Намібіі і Уганды на 700 тысяч долараў неўзабаве перададуць у суд. Цяпер жа яна знаходзіцца ў пракурора. Па ёй праходзяць 11 пацярпелых, грамадзян Беларусі.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, у складзе арганізаванай групы былі трое мужчын (на здымку). Кіраўніком быў 51-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Для патэнцыйных пакупнікоў каштоўных камянёў ствараўся вобраз людзей, якія маюць патрэбныя сувязі і здольныя дапамагчы ў іх набыцці ў краінах Афрыкі. Для тых беларусаў, у каго былі сумненні, арганізоўваліся паездкі ў Намібію і Уганду.

Пасля атрымання грошай зламыснікі пачыналі абвінавачваць кліентаў у "парушэнні дамоўленасцяў". У адным выпадку яны арганізавалі непраўдзівае затрыманне аднаго з пацярпелых праваахоўнымі органамі Уганды. За вызваленне з "турмы" з жонкі беларуса патрабавалі грошы.

Дадзеная схема дзейнічала ў 2011-2014 гадах. Удзельнікам арганізаванай групы выставілі абвінавачанні па артыкуле "махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры". Яны па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай.

Фота, відэа:sk.gov.by

Справу аб продажы беларусам неіснуючых алмазаў на $700 тысяч перададуць у суд