Справа расіян перададзена ў Генпракуратуру

Пра гэта БелаПАН паведаміў дарадца пасольства Расіі у Беларусі Вадзім Гусеў са спасылкай на следчыя органы.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам Генпракуратура на працягу пяці сутак павінна або накіраваць матэрыялы крымінальнай справы ў суд, або спыніць вытворчасць, або накіраваць справу на дадатковае расследаванне, удакладніў Гусеў.

Нагадаем, адвакаты расейцаў маюць намер 8 лютага падаць хадайніцтва пра спыненне ў стаўленні падабаронных крымінальнай справы, паколькі, як адзначыў Вадзім Гусеў, "прадстаўленыя беларускімі следчымі органамі доказы іх удзелу ў масавых беспарадках выглядаюць несур'ёзна".