"Советская Белоруссия", "Звязда", "Рэспубліка". Каму дастануцца грошы з бюджэту?

Фота: www.belarus.by
Фота: www.belarus.by

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў спіс газет і часопісаў, рэдакцыям якіх у 2018 годзе будзе аказвацца падтрымка з бюджэту. Яго можна знайсці ў пастанове №1004 ад 26 снежня 2017 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падтрымка з рэспубліканскага бюджэту будзе аказвацца ў 2018 годзе рэдакцыям 23 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Гаворка ідзе пра такія СМІ, як "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларусь. Belarus", "Белорусская нива", "Бярозка", "Вместе!", "Вясёлка", "Журнал специального назначения", "Звязда" (прыкладанні "ЧЫРВОНКА Чырвоная змена", "Местное самоуправление", "Союз-Евразия"), "Знамя юности", "Зорька", "Культура", "Літаратура і мастацтва", "Маладосць", "Народная асвета", "Народная газета", "Нёман", "Полымя", "Родная прырода", "Рэспубліка", "Советская Белоруссия", "Спортивная панорама", The Minsk Times (приложение "Голас Радзімы").

У бюджэце-2018 на "перыядычны друк і выдавецтвы" прадугледжана 5 млн 982 тысячы рублёў.