Следчы камітэт Расіі пачаў справу на Авакава і Каламойскага

Іх падазраюць у арганізацыі забойства, прымяненні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, выкраданні чалавека, перашкодзе законнай дзейнасці журналіста, інфармуе РБК.



Паводле версіі следства, Авакаў узгоднена з Каламойскім і іншымі асобамі з ліку вышэйшых кіраўнікоў Мінабароны Украіны з 12 красавіка 2014 года кіраваў вайскоўцамі, байцамі "Нацыянальнай гвардыі Украіны", "Правага сектара" і батальёна спецыяльнага прызначэння "Дняпро" ў сілавой аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Спецбатальён "Дняпро" створаны і фінансуецца бізнэсоўцам Каламойскім.



Згадваецца, што падчас сілавой аперацыі ўжываліся сістэмы залпавага агню "Град", авіяцыйныя некіраваныя ракеты ды іншыя віды цяжкага ўзбраення. У выніку дзеянняў украінскіх сілавікоў былі забітыя больш за 100 грамадзянскіх асоб, у тым ліку два расійскія журналісты і праваабаронцы, а таксама фотакарэспандэнт з Італіі, заяўляюць у Следчым камітэце Расіі.



Фота — sledcom.ru