"Скажу груба — гэта вельмі таннае мяса": аналітык пра беларускіх добраахвотнікаў
"Украінскія прэзідэнты схлусілі двойчы", — меркаванне / LRT
— На сённяшні дзень беларускія добраахвотнікі ва Украіне — гэта разменная манета. Скажу груба — гэта вельмі таннае мяса, але Украіна паводзіць сябе менавіта так, — лічыць удзельнік 4-га Форуму Астрожскіх, які выказаў такое меркаванне падчас панэлі "Reality check. Адносіны краіны з Беларуссю" [Форум працуе па правілах Chatham House. Расказваць пра дыскусіі і выказванні можна, але без указання крыніцы, — Еўрарадыё].
— Такая палітыка прывяла да таго, што плынь беларускіх добраахвотнікаў істотна скарацілася. Калі чалавек патрэбны табе толькі пакуль можа трымаць зброю, а потым ты яго выкідваеш — табе ніхто не будзе верыць.
Больш за тое, людзі, сыходзячы з фронту, распавядаюць, што з імі адбывалася ва Украіне. І, адпаведна, імідж Украіны як суб’екта, які трымае сваё слова на міжнароднай арэне, таксама разбураецца.
Што да прадастаўлення ўкраінскага грамадзянства тым, хто ваяваў, існуюць два абяцанні прэзідэнтаў — Пятра Парашэнкі ў 2015 годзе і Уладзіміра Зяленскага летам 2022-га. Атрымаецца, што двойчы два прэзідэнты Украіны схлусілі, — заявіў удзельнік Форуму.