Сілавікі затрымалі салігорца, якому падчас пратэстаў было 15 гадоў
Затрыманы салігорац / відэа з тг-канала сілавікоў
За ўдзел у пратэстах 2020 года ГУБАЗіК затрымаў маладога салігорца. Дарэчы, падчас пратэстаў хлопец быў непаўналетні — яму было толькі 15 гадоў.
З юнаком знялі відэа, на якім ён прызнаецца, што ўдзельнічаў у вулічных акцыях, а таксама пісаў каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах.
"Я пісаў, што мой — гэта горад сцыкуноў, а сам я не ачкаваў выходзіць на пратэсты і кідаць петарды", — заяўляе хлопец на відэа.