Сілавікі затрымалі адміністратарку чата "Беларусы ў ЗША"
Затрыманая беларуска / сацсеткі
Сілавікі вывесілі ў сваім тг-канале відэа з затрыманай беларускай. Паведамляецца, што гэта адміністратарка чата "Беларусы ў ЗША", пішуць праваабаронцы "Вясны".
Гаворыцца, што ў чаце размяшчалі спасылкі на зборы для беларусаў, а сама затрыманая нібыта абражала прадстаўнікоў улады і сілавікоў.
У сацсетках затрыманая жанчына падпісаная як Olga Vredinka. Вядома, што яна пастаянна пражывае ў Нью-Ёрку.