“Шахцёр” выйграў у “Юнацтва” і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па хакеі

“Шахцёр” выйграў у “Юнацтва” і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па хакеі

Хакейны салігорскі клуб “Шахцёр” атрымаў перамогу над мінскім “Юнацтвам” і аднаасобна ачоліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі. 21 студзеня гарнякі выйгралі ў сваіх асноўных канкурэнтам з лікам 3:2.

Што да астатніх вынікаў тура, то іншыя каманды з першай шасцёркі згулялі наступным чынам: “Гомель” — “Нёман” — 4:2, “Металург” — “Дынама-Маладзечна” — 3:5.

Вынікі матчаў паміж камандамі другой шасцёркі: “Магілёў” — “Хімік-СКА” — 0:5, “Брэст” — “Ліда” — 3:4, “Дынама U-20” — “Віцебск” — 3:2 (па булітах).

На першым месцы знаходзіцца “Шахцёр” з 82 ачкамі, на другім “Юнацтва” (79), на трэцім “Гомель” (74).