Сербія далучылася да санкцый ЕС супраць Беларусі
Сербія далучылася да санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць Беларусі. Гаворка пра красавіцкія абмежаванні — "пяты пакет" санкцый. Як сказана ў рашэнні ЕС, ён прыняты праз "сітуацыю ў Беларусі і ўдзел Беларусі ў расійскім уварванні ва Украіну".
Сербія не ўваходзіць у Еўрасаюз, таму не ўдзельнічае ў распрацоўцы санкцый ЕС і не абавязаная іх прымаць. Мінск лічыць Белград верным саюзнікам. Краіны звязаныя бізнесамі, блізкімі да сям'і Лукашэнкі. Тым не менш, урад Аляксандра Вучыча ўжо другі раз падтрымлівае санкцыі ЕС, накіраваныя супраць Беларусі.