Сепаравацца ад Расіі: як беларускі клубны футбол вяртаецца ў Еўропу

Беларускі футбол і Яраслаў Пісарэнка / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Мінскае "Дынама" ў Лізе канферэнцый прайграла шатландскаму "Хартсу". Шатландцы змаглі забіць два мячы ў браму беларусаў, "Дынама" закаціў адзін гол.
Чаму ўсе сачылі за гэтым матчам і што гэта за Ліга канферэнцый? Таму што гэта трэці па значнасці футбольны турнір Еўропы. А ў еўрапейскіх турнірах беларускія клубы не гулялі ўжо шэсць гадоў.
З выхадам мінскага клуба ў еўракубкі цікавасць да футбола абудзілася нават у тых, хто звычайна праяўляе яго толькі раз на чатыры гады падчас чэмпіянату свету. Чаму? Што робіць гэтыя гульні настолькі значнымі?
Мы папрасілі блогера, вядоўцу канала “ЧестнОК” Яраслава Пісарэнку растлумачыць.
— Для "Дынама" гэта важная гісторыя хаця б таму, што яна дае магчымасць зарабіць грошы.
Бюджэт "Дынама" — каля 2 млн долараў за сезон. Выхад у Лігу канферэнцый гарантаваў клубу блізу 4 млн долараў. То-бок гэта ўжо бюджэт на два гады. І, відавочна, гэта сур'ёзныя грошы, — кажа Пісарэнка.
Гуляць у Еўропе — "сепаравацца" ад Расіі
Гэта самы відавочны адказ на пытанне, але ёсць і менш відавочны. Пісарэнка заўважае, што спачатку ў каляфутбольным медыяэфіры часта ўзнікалі пытанні: а чаму б беларускай камандзе не ўдзельнічаць у Расійскай прэм'ер-лізе? Галоўны аргумент — тады беларускі футбол трапіць пад тыя ж санкцыі, што і расійскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.