Ратавальнікі сёння будуць эвакуіраваць Вялікі тэатр

Тэатр оперы і балета ў Мінску

Тэатр оперы і балета ў Мінску

Ратавальнікі сёння будуць адпрацоўваць эвакуацыю Вялікага тэатра оперы і балета, паведамілі ў МНС.

Праз гэта ў цэнтры Мінска ў раёне тэатра будзе шмат спецыялізаванай тэхнікі.

"У раёне плошчы Парыжскай Камуны будзе знаходзіцца вялікая колькасць пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Просім минчукоў і гасцей горада з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення такіх мерапрыемстваў", — кажуць у МНС.

Вучэнні будуць праходзіць з 10 гадзін раніцы да 13 гадзін дня 26 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.