Ці хопіць месца беларускай бульбе сярод расійскіх макаронаў? Эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Падчас камандзіроўкі ў Магілёўскую вобласць Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў “таргашоў”: кіраўнік Беларусі патрабуе, каб гандлёвыя сеткі цалкам падпарадкаваліся дзяржаўным задачам — ад коштаў да напаўнення паліц.
Ключавое даручэнне — ад 1 кастрычніка ніякай "амерыканскай гадасці" ў Mak.by, толькі беларуская бульба і катлеты.
Але бульба — не адзіная страва ў гэтым меню. Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх макаронаў: сюды ідзе трэць усяго экспарту. Пра тое, што гэта значыць для нашага рынку і чаму залежнасць ад імпарту толькі расце — пагаворым з магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
А яшчэ абмяркуем кітайскі рынак, дзе Беларусь ужо губляе пазіцыі — ад драўніны да курыных лапак. Якія рызыкі гэта нясе для бюджэту і што ўсё гэта значыць для нас?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.