СБУ затрымала агента ФСБ, які шпіёніў на ўкраінска-беларускай мяжы
Затрыманы быў украінскім памежнікам / t.me/SBUkr/
СБУ затрымала агента ФСБ, які шпіёніў на ўкраінска-беларускай мяжы. Ён збіраў інфармацыю пра Сілы абароны Украіны на паўночных рубяжах Валыні.
Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманы быў украінскім памежнікам-кантрактнікам, кіраўніком аддзялення мясцовага памежнага атрада. Расіян цікавіла інфармацыя пра ўмацаваныя раёны на мяжы, колькасць украінскіх войскаў, якія абараняюць памежжа з Беларуссю. Агент сабраў звесткі і спрабаваў перадаць каардынаты складоў з узбраеннем і боепрыпасамі УСУ на тэрыторыі рэгіёну.
Аднак украінская контрразведка ўжо сачыла за памежнікам і затрымала яго, калі была задакументаваная яго дзейнасць на РФ. Дарэчы, расіяне абяцалі здрадніку "эвакуацыю" на тэрыторыю Расіі і працаўладкаванне, але толькі ў выпадку выканання заданняў. Для камунікацыі агент і ягоны расійскі куратар выкарыстоўвалі ананімны чат у месенджары.
Агенту ФСБ пагражае пажыццёвае зняволенне.