Савік Шустэр: ФСБ перадасць СБУ спісы расійскіх наймітаў
Вядомы ўкраінскі тэлевядоўца напісаў пра такую сенсацыйную навіну ў Twitter.
Шустэр сцвярджае, што гэта будуць спісы наймітаў, якія нелегальна перайшлі з Расіі ва Украіну і ўдзельнічаюць у баях супраць украінскіх сілавікоў. Ніякіх падрабязнасцяў, дзе і калі можа адбыцца перадача, Савік Шустэр не паведамляе.
Аднак сама магчымасць перадачы ФСБ Расіі ўкраінскім спецслужбам падобных спісаў падаецца малаверагоднай. Калі б гэта адбылося, можна было б гаварыць пра рашэнне Масквы адмовіцца ад спробаў распаліць пажар вайны на Данбасе.
Фота — ria.ru