Санкцыі: ці прапусціць Літва беларускі калій у Клайпеду дзеля Трампа — эфір

Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
Апошнім часам усё часцей гучаць заклікі калі не да зняцця санкцый, то да іх замарозкі (як мінімум на асобныя катэгорыі тавараў) ці прыпынення дзеяння. Для прыкладу, адносна беларускіх калійных угнаенняў. Маўляў, гэта тэма (магчымасць паставак на Захад калійніых угнаенняў) цікавая і Дональду Трампу. Вось толькі ўзнікае пытанне лагістыкі, бо патрапіць да заходніх пакупнікоў беларуская “калійка” можа праз порт Клайпеды. Які, як вядома, знаходзіцца на тэрыторыі Літвы, якая ўвяла дадаткова да еўрапейскіх яшчэ і нацыянальныя санкцыі адносна тавараў з Беларусі. Цяпер гавораць пра тое, як націснуць на Літву, каб яна свае санкцыі адмяніла…
Ці пойдзе Літва на змену сваёй санкцыйнай палітыкі адносна беларускай “калійкі” дзеля таго, каб дагадзіць Трампу? Як у Літве успрымаюць пагрозу расійскага наступа і якую ролю ў гэтым расійскім наступе будзе адыгрываць Мінск? Як вынік выбараў у Польшчы паўплывае на польска-літоўскія адносіны і ці гатовая Літва бараніць Сувалкскі калідор? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.