Санкцыі: чаму Лукашэнка дэманстратыўна не амністуе палітычных — эфір

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё / Еўрарадыё

Амаль традыцыйна да 9 траўня Лукашэнка вырашыў зладзіць амністыю. З гэтай нагоды нават выказваліся спадзяванні, што сярод амніставаных будуць і палітвязні. Але пакуль выглядае на тое, што рэжым аддае перавагу вызваленню асуджаным па наркатычных артыкулах, а не палітычных. Наадварот, рэпрэсіі апошнімі днямі не толькі не сціхаюць, але і павялічваюцца. Хутка беларускае грамадства будзе падзеленае на ўжо прызнаных "экстрэмістамі ці тэрарыстамі” і тых, хто да гэтага схільны. І гэта ў той час, калі сам рэжым працягвае дапамагаць Расіі ў яе акупацыйнай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Чаму рэжым гатовы амніставаць асуджаных па наркатычных артыкулах, але на палітычных працягвае ціснуць? Ці не перабольшваюць літоўскія службы магчымасці спецслужб Лукашэнкі за мяжой і на што за мяжой яны здольныя? Што па версіі BELPOL найхутчэй здарылася з Мельнікавай і якія пагрозы яе знікненне нясе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.