Самароспуск дэмсіл: ці будзе ад гэтага карысць беларускаму грамадству — эфір

Павел Усаў / Еўрарадыё
Апошнім часам усё часцей чуваць думкі пра тое, што існуючым на сёння структурам дэмсіл трэба не стратэгіі будучых перамог і дзеянняў прапісваць, у чарговы раз абяцаючы беларусам невыканальнае, а проста самараспусціцца. Маўляў, усё, што трэба, беларускае грамадства здольнае для сябе зладзіць і здабыць шляхам самаарганізацыі. І самі ж гэтыя праекты і ініцыятывы здольныя прафінансаваць — без грантаў. Пакуль яшчэ гэтая пазіцыя не стала мейнстрымам, але гэта толькі пакуль.
Якія высновы варта было б зрабіць дэмсілам і ці сапраўды самароспуск палітычных структур прынясе беларускаму грамадству больш плюcаў чым мінусаў? Ці здольнае беларускае грамадства праз самаарганізацыю адвакатаваць свае інтарэсы на міжнародным узроўні і вырашаць праблемы на ўзроўні мясцовым? Чаму ж гэта ніколі практычна не рабілася раней і на чыю карысць насамрэч працуюць такія выказванні і падбухторванні? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.