Самалёт, які сам сябе пасадзіў: як успрымаць крынжовыя заявы Лукашэнкі — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

"Самалет Rayanair сам сябе пасадзіў у Мінску, хоць ужо даляцеў да Вільні", "Літоўцы самі сабе зонды з цыгарэтамі запускаюць", "Санкцыі самі сябе ўвялі і межы самі па сабе закрыліся"… Ну, а тэрарыст Пратасевіч, які зусім нядаўна быў тым, хто "крывёй Беларусь хацеў заліць", апынуўся штатным лукашэнкаўскім разведчыкам на заробку. Гэта не пацыент Навінак нагаварыў і не эксперт-канспіролаг, а той, хто называе сябе кіраўніком Беларусі. І пакуль усе абмяркоўваюць новыя крынжовыя выказванні Лукашэнкі, краіна ўсё больш губляе суверэнітэт і трапляе ў залежнасць ад Расіі.

Пра што сведчаць апошнія заявы Лукашэнкі і да каго скіраваныя яго "геапалітычныя заявы"? Што стаіць за актывізацыяй працы "супрацоўнікаў спецслужб" за мяжой з незалежнымі экспертамі і актывістамі дэмсіл і пра што сведчыць пакручасты лёс "разведчыка Пратасевіча"? Якія высновы робяць заходнія палітыкі з паводзінаў Лукашэнкі адносна Літвы і Польшчы і як хутка ў Мінску вярнуцца да размоў пра "перагарнутую старонку"? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.