Салігорскія маладафронтаўцы ноч правялі на Акрэсціна

Актывісты разгарнулі расцяжку "Рукі прэч ад Маладога Фронту", пасля чаго з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і спецназаўцаў скруцілі іх і зацягнулі ў сіні мікрааўтобус "Фольксваген" ды адвезлі ў невядомым накірунку. Праз пару гадзін высветлілася, што маладафронтаўцы знаходзяцца ў РАУС Маскоўскага раёну Мінска. Дзяжурны міліцыянат паведаміў, што ў бліжэйшы час маладзёны будуць вызвалены. Аднак яшчэ праз некалькі гадзін стала вядома, што Іван Шыла і Рыгор Астапеня знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна.


Верагодна, што 23 сакавіка ў тым жа судзе Маскоўскага раёну Мінска, дзе адбудзецца працяг разгляду справы Дашкевіча і Лобава, будзе разгледжана і адміністратыўная справа двух іншых маладафронтаўцаў за так званым "удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".