Сабаленка застаецца 5-й ракеткай свету, Івашка на 73-м месцы
Ілля Івашка / Reuters
У панядзелак апублікаваныя першыя сусветныя тэнісныя рэйтынгі 2023 года. Першай ракеткай свету застаецца Іга Свёнтак з Польшчы. Беларускі Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч захавалі ў рэйтынгу WTA ранейшыя месцы: 5-е, 26-е і 30-е.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў лідыруе іспанец Карлас Алькарас. Беларус Ілля Івашка захаваў за сабой 73-ці радок.