Рыгор Астапеня сыходзіць з ютуб-шоў "Часики тикают"

Рыгор Астапеня / Скрыншот
Рыгор Астапеня сыходзіць з ютуб-шоў "Часики тикают". "Можна было заўважыць, што неякі час ужо інфармацыйны парадак дня мяне зусім стамляе. Адчуваю, што не магу вам даць больш, — тлумачыць дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House. — Змгары, не плачце, што гэта скончылася. Усміхніцеся, што гэта было".
Арцём Шрайбман прызнаўся, што ён яшчэ не ведае, хто стане трэцім вядоўцам праграмы. "Часики" пачынаюць перыяд эксперыментащ з фарматам, а да звыклага выгляду вернуцца ў канцы лета.
Астапеня быў сувядоўцам Жэні Сугак і Арцёма Шрайбмана цягам двух гадоў. "Часики тикают" сталі за гэты час цікавай з'явай — праграмай, у якой вельмі сур'ёзныя палітычныя тэмы абмяркоўваюцца з непасрэднасцю і гумарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.