Рух праз мяжу ў Тэрэспалі цяпер адбываецца нармальна — польскія памежнікі

Памежны пераход Брэст — Тэрэспаль / Памежны камітэт Беларусі
Па стане на 13:00 польскага часу (14:00 паводле беларускага) рух праз памежны пункт пропуску Тэрэспаль адбываецца нармальна. Так у Памежнай службе Польшчы адказалі на пытанне Еўрарадыё.
Перад гэтым Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што польскія кантрольныя службы спынілі запуск аўтобусаў на сваю тэрыторыю 5 чэрвеня з 10:00. Таксама беларускія памежнікі паведамілі, што з вечара 4 чэрвеня ёсць перабоі ў прыёме легкавых аўтамабіляў.
Паводле беларускіх звестак, чатыры аўтобусы, аформленыя беларускім бокам чакалі выезду ў Польшчу больш за тры гадзіны. Агулам у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзяцца 1555 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў.
Польскія памежнікі заявілі, што не каментуюць заявы беларускага боку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.