За месяц грошай у краіне стала менш на 200 мільярдаў рублёў
Пра гэта сведчыць статыстыка, размешчаная на сайце Нацбанка.
Колькасць наяўных грошай на руках у беларусаў і ў касах суб’ектаў гаспадарання за кастрычнік зменшылася на 200 мільярдаў рублёў.
1 лістапада так званы "грашовы агрэгат М0" складаў 6 трыльёнаў 721 мільярдаў рублёў. 1 снежня ён стаў роўны 6 трыльёнам 521 мільярдам.