За Алеся Бяляцкага паручыліся вядомыя чэшскія праваабаронцы
Яны сабралі 54 паручальніцтвы.
Як паведамляе сайт "Вясна", сярод падпісантаў ёсць шмат выбітных асобаў. У прыватнасці, гэта дэпутат чэшскага парламенту Даніэл Кортэ, вядомы журналіст Лібар Дворжак, вядомая дысідэнтка Петрушка Шустрава, выканаўчы дырэктар аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Катарына Шпацава, адвакат Радэк Дворжачэк, сябра аб’яднання “Грамадзянская Беларусь” Марцін Відлак, праваабаронца Мілан Штэфанец.
Нагадаем, Бяляцкага вінавацяць ва ўтойванні падаткаў. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.