Віцебскі праваабаронца хоча пакараць намесніка міністра за брыдкаслоўе

Ён просіць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура за брыдкаслоўе ў грамадскім месцы. Нагодай стаў відэаролік, размешчаны на YouTube. Левінаў матывуе свой зварот, што сам неаднаразова апыняўся за кратамі і плаціў штрафы па абвінавачванні ў брыдкаслоўі, перадае "Беларускі партызан".


Праваабаронца адзначае, што "нецэнзурныя выказванні грамадзяніна А.Тура запісаліся пры добрым асвятленні". Пры гэтым самога Левінава за аналагічныя ўчынкі прыцягвалі толькі на падставе сведчанняў міліцыянтаў, якія ў судах заяўлялі, што гук лаянкі дрэнна запісаўся на відэакамеру.