Віцебскі мясакамбінат зацікавіўся бяздомнымі жывёламі

Акрамя мясакамбіната спонсарам прытулку стала камунальнае дзяржаўнае прадпрыемства "Вясна". Пра гэта піша газета "Звязда"


Прытулак разлічаны на адначасовае ўтрыманне 200 жывёл. Для іх ёсць прасторныя вальеры, памяшканні для каранціну, ізалятар для хворых, неабходнае ветэрынарнае абсталяванне, нават свая аперацыйная. У штаце супрацоўнікаў дырэктар, ветэрынарны лекар, рабочы па наглядзе за жывёламі і кухар. 


Усіх гадаванцаў пасля агляду і неабходнага лячэння аддаюць у добрыя рукі.