Варшаўскі цэнтр па правах чалавека заступіўся за Дземідзенку

"Цэнтр па абароне правоў чалавека, "Свабода і закон'' вельмі занепакоены станам здароўя Мікалая Дземiдзенкi - намеснікa старшыні "Маладога фронту" і настойліва заклікае беларускія ўлады хутка аказаць медыцынскую дапамогу Мікалаю, які трымае галадоўку ў мінскай турме на Акрэсціна", - гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары закліку нагадваюць уладaм Беларусі, што непрадастаўленне медыцынскай дапамогі з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правоў чалавека і супярэчыць Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, прынятай у Нью-Ёрку 19 снежня 1966 года.

"Мы патрабуем пакарання асобаў, вінаватых у бесчалавечным зняволенні беларускага патрыёта, якое, на нашу думку, ёсць злачынствам", - гаворыцца ў лісце. 

Нагадаем, Дземідзенка быў затрыманы ў суботу, 14 траўня, і праз 2 дні асуджаны на 15 сутак арышту нібыта за "несанкцыянаваныя мерапрыемствы", якія ён не праводзіў. У знак пратэсту супраць незаконнага прысуду юнак абвесціў галадоўку ў камеры ізалятара на Акрэсціна, паведамляе сайт Маладога Фронту.