Увечары 24 траўня ў Мінску плануецца акцыя "Стоп-бензін"
Збор удзельнікаў плануецца а 19-й гадзіне на паркоўцы каля супермаркета Prostore у Чыжоўцы (вул. Убарэвіча, 176).
Удзельнікі будуць пратэставаць супраць павышэння коштаў на паліва. Ад месца збору пратэстоўцы праедуць па вызначаным маршруце і завершаць акцыю на адной з парковак (месца загадзя не паведамляецца).
Нагадаем, што з 24 траўня павялічыліся адпускныя кошты на паліва на 16-24%. Сёлета гэта ўжо трэцяе павышэнне кошту паліва. Апошні раз "Белнафтахім" павялічваў кошты на нафтапрадукты 31 сакавіка ў сярэднім на 10%.
У сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля паліва патаннела амаль на 30%: АІ 92 быў 1,07$, стаў 0,78$. Ініцыятыва "За аўто" мяркуе, што неўзабаве пасля дэвальвацыі варта чакацьчарговага падаражэння паліва, бо адразу на 50-60% "Белнафтахім" уздымаць кошт паліва не наважыўся.
Дадалося аўдыё гутаркі ў жывым эфіры Еўрарадыё з каардынатарам кампаніі "За аўто" Арцёмам Шарковым.
Фота: auto.onliner.by