Уладальніка life:) крытыкуюць за цэнзуру беларускіх сайтаў
Крытыку публікуе ўплывовае шведскае выданне Svenska Dagbladet.
Кіраўнік шведскай праваабарончай ініцыятывы Östgruppens Марцін Угла згпдвае вядучую тэлекамунікацыйную кампанію на рынках сотавай сувязі Швецыі і Фінляндыі “TeliaSonera”. Як адзначае Радыё "Свабода", Угла крытыкуе “TeliaSonera” за тое, што яе даччыная фірма ў Беларусі, GSM апэратар мабільнай сувязі Life:) — ЗАТ "БеСТ" блакуе сваім абанентам доступ да апазіцыйных сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch.
На думку праваабаронцы, "TeliaSonera" стала “сапраўдным цэнзарам свабоды слова ў Беларусі і ў сваіх дзеяннях “пайшла яшчэ далей, чым беларускі рэжым”. Пры гэтым асноўнымі акцыянерамі фірмы з'яўляецца шведская дзяржава (37,3% акцый) і фінская дзяржава (13,7%). Праваабаронца лічыць, што цяпер урад Швецыі мусіць скарыстацца сваім правам уласніка кампаніі і спыніць дзейнасць "TeliaSonera" як цэнзуры ў Беларусі.
Крытыка на адрас бізнэсу "TeliaSonera" ў Беларусі гучала і ў мінулым, згадвае Угла. Напрыклад, фірму крытыкавалі за тое, што беларускія аператары мабільнай сувязі дапамагалі ўладам краіны праслухоўваць размовы апанентаў рэжыму. На гэтую крытыку кампанія адказала, што яна толькі прытрымлівацца мясцовых законаў.