У польскім спеўным конкурсе "Х-Factor" перамог беларус з Белаазерску

У якасці галоўнага прызу пераможца атрымае кантракт на запіс альбома, яго рэкламу і 100 тысяч злотых.


Як паведамляе nn.by, Геніку Лоску 36 гадоў. На пачатку 90-х ён пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртом "Seven B". Потым заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Пэўны час Лоска зарабляў тым, што граў на вуліцах Варшавы.


Год таму Польшча пабачыла яго ў папулярным тэлешоў "Мam Talent" (Маю талент). У наступны этап Генадзь не трапіў, але гледачам запомніўся. Пасля гэтага на youtube сталі выкладаць відэа выступаў беларускага музыкі на вуліцах польскай сталіцы.


На тэлешоў "X-Factor" на канале TVN гледачы выбралі Геніка Лоску праз смс-галасаванне.