У Польшчы заканадаўча забаранілі адстрэльваць бадзяжных сабак і катоў
Новы закон таксама забараняе купіраваць сабакам хвасты і вушы.
У Польшчы прыняты новы законапраект аб ахове жывёл, паведамляюць інформагенцтвы. У падтрымку дакумента, які ўзмацняе адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі, прагаласавала напярэдадні пераважная большасць дэпутатаў Сейма.
Акрамя купіравання сабак і адстрэлу бадзяжных гарадскіх жывёл, закон забараняе трымаць хатніх гадаванцаў на прывязі, карацейшай за тры метры, больш за 12 гадзін. Згодна з новымі нормамі, кожны, хто пабачыць кінутага сабаку або котку, павінен будзе паведаміць аб гэтым у бліжэйшы гадавальнік ці ў паліцыю.