У Польшчы перакуліўся беларускі мікрааўтобус з людзьмі (фота)
Пацярпелі трынаццаць нашых суайчыннікаў.
Як паведамляе gazeta.pl, выпадак адбыўся 3 снежня каля 6 гадзіны ранку, калі аўтобус з боку Гродна пад’язджаў да Беластоку.
З невядомых прычынаў кіроўца страціў кіраванне транспартам, і той перакуліўся. Пяць чалавек змаглі самі пакінуць мікрааўтобус, астатнім дапамаглі гэта зрабіць выратавальнікі. У выніку аварыі два чалавекі трапілі ў шпіталь, іншыя атрымалі дапамогу на месцы. 
Фота — gazeta.pl