У Мінску адбудзецца сустрэча з вядомай праваабаронцай Людмілай Аляксеевай

Беларускі хельсінскі камітэт ладзіць моладзевую сустрэчу з адной з заснавальніц праваабарончага руху ў СССР Людмілай Аляксеевай. Сустрэча адбудзецца 7 чэрвеня а 17-й гадзіне ў памяшканні БХК, паведамляе сайт Камітэта Міжнароднага кантролю.


Шмат гадоў Людміла Аляксеева ўзначальвае Маскоўскую Хельсінкскую Групу, найстарэйшую праваабарончую арганізацыю, створаную ў сярэдзіне 70-х. Група і цяпер лічыцца адной з вядучых праваабарончых арганізацый у свеце і ўваходзіць ў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.