У Магілёве ўначы гарэў Свята-Мікольскі жаночы манастыр (фота)
Пажар адбыўся ў гасцініцы манастыра, у адным з жылых пакояў.
Як паведамляе БелаПАН, паслушніцы манастыра спрабавалі пагасіць агонь самастойна, але не справіліся з агнём.
Да месца пажару былі накіраваныя сем пажарных разлікаў. У пажары цалкам выгараў адзін пакой, агонь пашкодзіў маёмасць яшчэ ў шасці пакоях. Таксама пашкоджаныя прыкладна 40 квадратных метраў даху і перакрыцця. Пацярпелых няма.
Выратавальнікі не выключаюць пакуль ніводную з магчымых версій, у тым ліку і наўмысны падпал.
Фота — 112.by