У Лідзе рабочы пагражаў узарваць чыгуначны вакзал
Вечарам 4 снежня мужчына патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра свой намер.
З будынка былі эвакуяваныя 70 пасажыраў і працаўнікоў вакзала. Аднак ніякага выбуховага прыстасавання сапёры не знайшлі. Затрымка ў руху цягнікоў склала 25 хвілінаў.
П'янага падазраванага затрымалі проста на вакзале, распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.
Фота — 150let.rw.by