У Гродне “маўклівую акцыю” будуць глушыць Бетховенам
Савецкую плошчу Гродна аператыўна рыхтуюць да канцэрту мясцовай Капэлы, які павінен пачацца сёння а 18.30.
Кіраўнік гэтага музычнага калектыву Ўладзімір Бормутаў толькі ўчора даведаўся, што трэба граць канцэрт. Мерапрыемства не было запланавана мясцовымі ўладамі. Гродзенская капэла вырашыла выканаць творы сусветных класікаў, у тым ліку Бетховена, паведамляе сайт газеты “Вечерний Гродно”.