У Брэсце затрымалі актывіста АГП і журналістку Радыё Рацыя
Марата Несцярэнку і Алісу Поль затрымалі а 18.55 каля кінатэатра “Беларусь”.
Там павінна была адбыцца “маўклівая акцыя”. Затрымалі таксама актывіста Аляксея Коўтуна.
На акцыю прыйшлі прыкладна 50 чалавек. Яны папляскалі ў ладкі ды разышліся. Ужо традыцыйна сярод "маўчуноў" быў чалавек з адмыслова навучаным "сабакам", здольным тры разы брахаць на слова "ШОС".