У Брэсце затрыманы Раман Кісляк
Праваабаронца недалёка ад будынка Брэсцкага аблвыканкама раздаваў спецыяльны выпуск бюлетэня "Не бойцеся!", які змяшчае патрабаванне аб вызваленні палітвязняў.
Як паведаміў Раман Кісляк БелаПАН па тэлефоне, да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці ў будынак аблвыканкама. Ён адмовіўся. "Тады мне заявілі, што прыедзе група, якая будзе са мной разбірацца. У 18.00 яна прыбыла, і мяне затрымалі", — сказаў Кісляк.
Праваабаронца дастаўлены ў Ленінскі РАУС Брэста.