Сёння працягнецца судовы разбор БХК і Мінюста
У судзе павінен выступіць старшыня БХК Алег Гулак, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, прадстаўнік пракуратуры, пасля чаго павінен быць вынесены судовы вердыкт.
Нагадаем, рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" спрабуе абскардзіць папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Папярэджанне было вынесена БХК 12 студзеня за парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб'яднаннях, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі.
Падставай стаў ліст БХК, накіраваны спецдакладчыку ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль, у якім прыводзіліся факты ціску ўладаў на адвакатаў, якія абараняюць фігурантаў крымінальнай справы аб "масавых беспарадках".