У панядзелак будуць судзіць Андрэя Моўчана
Яго затрымалі ўначы 14 ліпеня ў Мінску і ад таго часу актывіст "Еўрапейскай Беларусі" знаходзіўся на Акрэсціна.
Як паведаміў паплечнік Моўчана Максім Вінярскі, суд мусіць адбыцца 16 ліпеня ў Першамайскім судзе сталіцы. Верагодна, яго абвінавацяць у "дробным хуліганстве". Падчас затрымання ў Андрэя Моўчана знайшлі налепкі супраць смяртнага пакарання ў Беларусі. Маці Моўчана паведамілі, што сына пасля затрымання збілі, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, у траўні Андрэй Моўчан разгарнуў нацыянальны сцяг у людным месцы каля ўніверсама “Першамайскі” у Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Праз некаторы час да яго падбеглі міліцыянты, вырвалі сцяг з рук і пачалі збіваць да страты прытомнасці. У выніку, Моўчан трапіў у лякарню. На мінулым тыдні актывіста аштрафавалі на 800 тысяч рублёў "за незаконны пікет".
Фота — svaboda.org